22 – 23 мая пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну»
22 – 23 мая 2025 г. у г.п.Шарашова і г.Пружаны адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну», арганізатарамі якой выступаюць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.