Падабралі ключ да таленту

Падведзены вынікі III Міжнароднага Інтэрнет-конкурсу мастацтваў «Ключ к таланту», які праходзіў у г.Ліда.

У конкурсе паспяхова выступілі вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У намінацыі «інструментальнае выканальніцтва» званні лаўрэатаў атрымалі вучаніцы па класу фартэпіяна Александра Чега (Лаўрэат I ступені) і  Ганна Валюшка (Лаўрэат III ступені), настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка.

Дыпламантамі I ступені сталі Дар’я Кот (скрыпка) (настаўнік Дзіна Алегаўна Сідарава, канцэртмайстар Таццяна Іванаўна Камянюк) і Вольга Пухнарэвіч (эстрадныя спевы) (настаўнік Юлія Юр’еўна Макаранка).

Дыпламанты II ступені – Жасмін Гумінская (цымбалы) (настаўнік Ірына Леанідаўна Гуц, канцэртмайстар Т.І.Камянюк) і Мілана Астроўская (эстрадныя спевы) (настаўнік Ю.Ю.Макаранка).

У намінацыі «Хоры» Дыпломам II ступені ўзнагароджаны хор малодшых класаў «Канфеці», а дыпломам за ўдзел – хор старэйшых класаў «Галасы дзяцінства» (кіраўнік Ю.Ю.Макаранка, канцэртмайстры Т.І.Камянюк, Лілія Мікалаеўна Філімовіч).

Настаўнікі, якія падрыхтавалі рабят да конкурсу, узнагароджаны дыпломамі за высокае педагагічнае майстэрства.

Віншуем усіх удзельнікаў, настаўнікаў, канцэртмайстраў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтениеПадабралі ключ да таленту

Пружанская клубная сістэма – лепшая у вобласці!

Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама ў маі 2022 года праходзіў абласны конкурс на лепшы сацыяльны праект.

Продолжить чтениеПружанская клубная сістэма – лепшая у вобласці!

Творчыя перамогі пружанскіх музыкантаў

У III Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў «Рытмы планеты», які ў маі прайшоў у г.Івацэвічы, удзельнічалі вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Продолжить чтениеТворчыя перамогі пружанскіх музыкантаў

Музыка – сапраўдны скарб

Падведзены вынікі V Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу “Музычная  скарбніца”, які ў сакавіку – красавіку 2022 года праходзіў у г.Бобруйск.

Продолжить чтениеМузыка – сапраўдны скарб

Раённы конкурс відэаролікаў “Пружаны – здаровы горад”

Падведзены вынікі конкурсу сацыяльных відэаролікаў “Пружаны – здаровы горад”, які на працягу сакавіка – красавіка 2022 г. праводзіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.

Продолжить чтениеРаённы конкурс відэаролікаў “Пружаны – здаровы горад”

Фарбы Сусвету ў дзіцячай творчасці

14 мая 2022 года вучні выяўленчага (мастацкага) аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у пленэры I адкрытага абласнога конкурсу дзіцячага малюнку «Спадчына-2022» «Мозаика Вселенной», які праходзіў у г.Івацэвічы. Пленэр для старэйшай і сярэдняй груп удзельнікаў праходзіў у лясным масіве (мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына»), малодшай – у парку.

Продолжить чтениеФарбы Сусвету ў дзіцячай творчасці

Адкрываем свет музыкі

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.Крычаў» адбыўся III Міжнародны конкурс па музычна-тэарэтычных дысцыплінах «Эўрыка», арганізатарам якога выступіў Крычаўскі райвыканкам.

Продолжить чтениеАдкрываем свет музыкі

Іграй, гарэзлівы гармонік

У красавіку бягучага года ў г.Гродна праводзіўся I Міжнародны дыстанцыйны конкурс «Озорные гармоники». У ім прынялі ўдзел вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. Па выніках конкурсу юныя пружанскія музыканты аказаліся сярод пераможцаў і прызёраў.

Продолжить чтениеІграй, гарэзлівы гармонік

Вызначыліся ў конкурсе творчых праектаў

У красавіку 2022 года вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у абласным конкурсе творчых праектаў «Мир похож на цветной луг».

Продолжить чтениеВызначыліся ў конкурсе творчых праектаў