Юныя зоркі з Ліноўскай школы мастацтваў

28 студзеня ў Івацэвічах у завочным фармаце адбыўся ІV Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Зажечь звезду». Ён прайшоў пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Продолжить чтениеЮныя зоркі з Ліноўскай школы мастацтваў

Ружанскі музей адзначаны граматай конкурсу «Пазнай Беларусь»

9 снежня 2022 года ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у г.Мінск адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Продолжить чтениеРужанскі музей адзначаны граматай конкурсу «Пазнай Беларусь»

Ліноўская сельская бібліятэка – цэнтр асветы і выхавання

4 лістапада 2022 года былі падведзены вынікі VIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання».

Продолжить чтениеЛіноўская сельская бібліятэка – цэнтр асветы і выхавання

Аматары фітнеса з Лінова – пераможцы!

У Ліноўскім сельскім Доме культуры працуе клуб танцавальнага фітнеса «Ничего лишнего», якім кіруе Вольга Ільіч. Аматарскае аб’яднанне існуе не вельмі даўно, але ўжо даволі ярка заявіла аб сабе.

Продолжить чтениеАматары фітнеса з Лінова – пераможцы!

Ганчар Генадзь Міранюк – лаўрэат конкурсу “Гліна спявае”

У г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці 7 – 10 верасня 2022 года праходзіў Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і конкурс ганчароў “Гліна спявае”. Ужо ў трэці раз на ім сабралася больш за 20 майстроў з розных куткоў Беларусі і Расіі. Другі год запар Брэстчыну прадстаўляў Генадзь Міранюк – кіраўнік гуртка “Гліняныя цапстрыкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Продолжить чтениеГанчар Генадзь Міранюк – лаўрэат конкурсу “Гліна спявае”

Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу!

15 верасня 2022 года, у прафесійнае свята – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2021 год.

Продолжить чтениеШарашэўская гарпасялковая бібліятэка сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу!

Навучальны год пачаўся з узнагароды

26 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (г.Мінск) адбыўся рэспубліканскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры «Образование в сфере культуры: от традиций к новым возможностям будущего». Ён стаў своеасаблівым пачаткам новага навучальнага года.

Продолжить чтениеНавучальны год пачаўся з узнагароды

Выдатны дэбют

Вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Дэбют”, які праходзіў у г.Магілёў.

Кампетэнтнае журы высока ацаніла выканальніцкае майстэрства юных музыкантаў з Пружаншчыны.

Па выніках конкурсу Лаўрэатамі І ступені сталі ансамбль “Радужные  нотки” і вучань Аляксей Шаўцоў. Рабят да выдатнага выступлення падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.

Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!

Продолжить чтениеВыдатны дэбют