Танцоры атрымалі ўзнагароды

27 кастрычніка ў канцэртнай зале Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшоў IV Адкрыты міжнародны танцавальны конкурс “HAPPY  STAR  DANCE  FEST”. Яго арганізатарамі з’яўляліся ўстанова культуры “Тэатр танца “Фантазія” і таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЮстаГрата”.

Продолжить чтениеТанцоры атрымалі ўзнагароды

Зоркі танцавальнага фэсту

У мінулую нядзелю адбыўся IV Адкрыты міжнародны танцавальны конкурс “HAPPY  STAR  DANCE  FEST”. На сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці было прадстаўлена больша за 100 разнастайных харэаграфічных нумароў.

Продолжить чтениеЗоркі танцавальнага фэсту

Яркія таленты

Нядаўна былі падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу «Яркія таленты» (г.Масква, Расія). Гэты праект стаў выдатнай магчымасцю для юных музыкантаў, якія змаглі праявіць свае здольнасці.

Продолжить чтениеЯркія таленты

З крыніц спрадвечных

15 верасня ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля адбылося ХХIII раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».

Продолжить чтениеЗ крыніц спрадвечных

Адзначылі майстроў саломапляцення

24 жніўня ў г.Зэльва Гродзенскай вобласці адбыўся традыцыйны фестываль «Вялікі Ганненскі кірмаш».

У рамках фестывалю прайшлі разнастайныя конкурсы сярод майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Так, у адкрытым конкурсе-пленэры майстроў саломапляцення «Саламяны цуд» прыняла ўдзел кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» Пружанскага гарадскога Палаца культуры Святлана Іванаўна Тагіева. Яе работа «Лялька-каравайніца» была адзначана дыпломам за ІІІ месца аргкамітэта фестывалю «Вялікі Ганненскі кірмаш» (г. Зэльва).

Продолжить чтениеАдзначылі майстроў саломапляцення

Дасягненні лета

Нягледзячы на летнія канікулы вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў не забываліся пра ўдасканаленне свайго майстэрства і прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах.

Так, Радзькоў Іван пад кіраўніцтвам педагога Алены Васільеўны Кульгаўчук падрыхтаваўся да V міжнароднага фестывалю мастацтваў «Маладзечна CityArt – 2024», арганізатарамі якога з’яўляліся Маладзечанскі райвыканкам, аддзел культуры райвыканкама,  раённы цэнтр культуры і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў». У выніку выступленне Івана ў намінацыі «Вакал. Эстрадны вакал» ва ўзроставай катэгорыі 7 – 9 год было адзначана журы Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

Арыядна Дульчэўская, вучаніца Вольгі Канстанцінаўны Сяргейчык, прадставіла сваю работу на XVI міжнародную мастацкую выставу-конкурс «Чалавек ад краю да краю». Творчы конкурс праводзіўся адміністрацыяй гарадской акругі г.Самара (Расія), Дэпартаментам культуры і маладзёжнай палітыкі, Дзіцячай школай мастацтваў № 8 (г.Самара), Саюзам педагогаў- мастакоў (г.Масква), Акадэміяй акварэлі і вытанчаных мастацтваў Сяргея Андрыякі (г.Масква). У намінацыі «А.С.Пушкін. Поры году» ва ўзроставай групе 11 – 12 год юная шарашоўская мастачка атрымала Дыплом ІІІ ступені.

Віншуем вучняў і педагогаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў!!!

Продолжить чтениеДасягненні лета

Адзначаны юныя ружанскія салісты

Салісты дзіцячай вакальна-эстраднай студыі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у рэгіянальным on-line-конкурсе «Рэха пераможнай вясны». Конкурс быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прайшоў у рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў «Брэст – маладзежная сталіца – 2024». Арганізатарам конкурсу з’яўляўся філіял «Брэсцкі абласны Палац культуры прафсаюзаў» установы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў».

Продолжить чтениеАдзначаны юныя ружанскія салісты

Удалыя дэбюты шарашоўскіх музыкантаў

Юныя музыканты дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” паспяхова выступілі ў on-line конкурсах, якія праводзіла Расійскае агенцтва творчых тэхналогій «Канкурсант» (г.Краснадар)

Продолжить чтениеУдалыя дэбюты шарашоўскіх музыкантаў

Творчая перамога

Напярэдадні свята Перамогі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта правёў раённы конкурс малюнкаў “Перамога ў нашых руках”.

На мастацкае спаборніцтва, прысвечанае 9 Мая і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прадстаўлена 19 вучнёўскіх творчых работ.

Паводле рашэння журы перамога ў конкурсе была прысуджана малюнку Іаланты Мухі, вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”.

Дыплом за першае месца і прыз Іаланта атрымала на выпускным вечары ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў.

Віншуем!!! Жадаем новых перамог!

Продолжить чтениеТворчая перамога

Клуб «Нічога лішняга» сярод пераможцаў!

11 мая 2024 года ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся танцавальны конкурс «Жоўты мядзведзь». Арганізатарам мерапрыемства з’яўлялася таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіраванне падзеямі». У конкурсе прынялі ўдзел творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры, а таксама прыватныя школы танца з розных рэгіёнаў Беларусі.

Продолжить чтениеКлуб «Нічога лішняга» сярод пераможцаў!

Сапраўдныя зоркі

10 – 13 мая 2024 года ў Мінску ў Палацы культуры чыгуначнікаў прайшоў IX Міжнародны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Зажги свою звезду”. Яго арганізатарамі з’яўляліся міжнародны творчы праект “Светоч”, харэаграфічны тэатр дзяцей і моладзі “Пралесачка” (Беларусь) і дабрачынны фонд падтрымкі і развіцця народнай культуры “Содружество” (Расія). Шматгадовую падтрымку конкурсу аказваюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, розныя арганізацыі і ўстановы Беларусі, Расіі, Казахстана і Балгарыі.

Продолжить чтениеСапраўдныя зоркі

Выдатныя вынікі

З 13 сакавіка па 30 красавіка 2024 года ў Баранавіцкім раёне на базе Гарадзішчанскай дзіцячай школы мастацтваў у дыстанцыйнай форме праходзіў VI Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Палітра зорак».

На гэтым конкурсе Новазасімавіцкую дзіцячую школу мастацтваў паспяхова прадставілі 7 вучняў.

Продолжить чтениеВыдатныя вынікі