Нягледзячы на летнія канікулы вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў не забываліся пра ўдасканаленне свайго майстэрства і прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах.
Так, Радзькоў Іван пад кіраўніцтвам педагога Алены Васільеўны Кульгаўчук падрыхтаваўся да V міжнароднага фестывалю мастацтваў «Маладзечна CityArt – 2024», арганізатарамі якога з’яўляліся Маладзечанскі райвыканкам, аддзел культуры райвыканкама, раённы цэнтр культуры і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў». У выніку выступленне Івана ў намінацыі «Вакал. Эстрадны вакал» ва ўзроставай катэгорыі 7 – 9 год было адзначана журы Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.
Арыядна Дульчэўская, вучаніца Вольгі Канстанцінаўны Сяргейчык, прадставіла сваю работу на XVI міжнародную мастацкую выставу-конкурс «Чалавек ад краю да краю». Творчы конкурс праводзіўся адміністрацыяй гарадской акругі г.Самара (Расія), Дэпартаментам культуры і маладзёжнай палітыкі, Дзіцячай школай мастацтваў № 8 (г.Самара), Саюзам педагогаў- мастакоў (г.Масква), Акадэміяй акварэлі і вытанчаных мастацтваў Сяргея Андрыякі (г.Масква). У намінацыі «А.С.Пушкін. Поры году» ва ўзроставай групе 11 – 12 год юная шарашоўская мастачка атрымала Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем вучняў і педагогаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў!!!