Літаратурна-музычную кампазіцыю “Брэстчына – край мужнасці і любові” прадставіла на мінулым тыдні Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў.
Мерапрыемства, на якое завіталі вучні 4 – 7 класаў мясцовай сярэдняй школы, было падрыхтавана ўстановай адукацыі і гарпасялковай бібліятэкай і прымеркавана на 85-годдзя Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна.
Гледачы ўбачылі на сцэне школы мастацтваў шмат выдатных музычных і спеўных нумароў патрыятычнай тэматыкі, пачулі мноства цікавых фактаў з гісторыі роднага краю, якімі можна ганарыцца, аб якіх трэба памятаць.
Таксама ўсе, хто прысутнічаў на выдатным мерапрыемстве, змаглі пазнаёміцца з тэматычнай выставай творчых работ вучняў выяўленчага аддзялення.