Бібліятэкі вобласці падагульнілі вынікі працы

3 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага адбылося выніковае пасяджэнне дырэктараў раённых і гарадскіх бібліятэчных сістэм. У ім таксама прыняла ўдзел прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Кукета.

Падчас прадстаўнічага мерапрыемства былі падзведзены вынікі работы бібліятэк вобласці за мінулы год, вызначаны перспектывы дзейнасці на 2022 год. Вопытам работы падзяліліся кіраўнікі Пружанскай, Пінскай, Столінскай бібліятэчных сістэм. Работа бібліятэк нашага раёна была праілюстравана відэарадам “Бібліятэка – цэнтр жыцця мясцовай супольнасці”.

На  пасяджэнні таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу “Бібліятэка для моладзі – бібліятэка магчымасцяў”. Падзячны ліст упраўлення культуры аблвыканкама атрымала Новазасімавіцкая сельская бібліятэка за распрацоўку краязнаўчай настольнай гульні “У вёсцы”.

Знакавай падзеяй сустрэчы стала прэзентацыя манаграфіі “Беларускі Буквар” і кнігі для моладзі “Вынаходства Буквара ў Беларусі”, якую правёў аўтар – Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па навуковай, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кіраўнікі бібліятэк таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш папулярнымі сярод чытачоў кнігамі і часопісамі, якія прадставіла на выставе-аглядзе Брэсцкая абласная бібліятэка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий