Бібліятэкі прапануюць шмат мерапрыемстваў для чытачоў.
У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 3 – 4 класаў прайшла гульня-падарожжа “Свет дзівосны”, падчас якой дзеці пазнаёміліся з багатай гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчынай Беларусі.
Экалагічнае свята для вучняў 3 – 6 класаў Мокраўскай сярэдняй школы “Стану я прыродзе сябрам” адбылося ў сельскай бібліятэцы. Дзеці даведаліся пра разнастайны свет прыроды, падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Беларусі, адказалі на пытанні віктарыны.
На гадзіну краязнаўства “Нашы землякі”, прысвечаную 85-годдзю Брэсцкай вобласці, завіталі вучні Параслянскай сярэдняй школы. Рабяты пазнаёміліся з сялянскім побытам продкаў, выставай работ мясцовых майстрых Г.Дучынскай, Н.Юрашчук, Н.Шуцюк, М.Рудзіч, паэзіяй С.Багдановіч, а таксама калекцыяй марак філатэліста А.Паплаўскага. Таксама школьнікі паўдзельнічалі ў агляд-гульні “Простыя сакрэты здаровага харчавання”.
Гульня для дзяцей “Паважаючы сяброўства” адбылася ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы.
Пружанская гарадская бібліятэка разам з кіраўніком гуртка Палаца культуры Н.Іванцовай арганізавалі для вучняў 3 “В” класа сярэдняй школы № 5 хэндмэйд-занятак “Я ведаю як гэта рабіць. Я навучу вас”.
У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для інвалідаў прайшла інфармацыйна-забаўляльная праграма “Паласаты антыстрэс”. Да таго ж удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай работ К.Купрэевай – удзельніцы студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вытокі” Палаца культуры.