3 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі “Сустрэча пакаленняў”.
Падчас ужо традыцыйнай штогадовай сустрэчы ў бібліятэцы адбыліся мерапрыемствы на любы густ і ўзрост.
Так, былі прэзентаваны дзве выставы – мастацкіх работ вучаніцы Параслянскай сярэдняй школы Ніны Калашнікавай і тэкстыльных лялек і сувеніраў пружанскага майстра Алы Хвядун.
Акрамя таго была прадстаўлена сцэнічная пастаноўка па матывах серыі кніг “пра Хлопца, які выжыў” Дж.Роулінг у выкананні тэатра моды “Таямніца” Калядзіцкага сельскага Дома культуры (кір. А.Сівачэнка), якая адкрыла інтэлектуальна-забаўляльную пляцоўку для моладзі.
Дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту прынялі ўдзел у пазнавальнай конкурснай праграме “Патэрыяна”, а старшакласнікі – у літаратурным квізе “Школа Хогвартс у бібліятэцы”.
Бібліяпрыцемкі завяршыліся кватэрнікам “Мелодыі і рыфмы сэрца”, на якім гучалі вершы і песні ў выкананні мясцовага барда Аляксанда Казея. Шэраг песень музыкант выканаў разам з Алёнай Анісеняй, салісткай арт-групы “Родники” гарадскога Палаца культуры. Некалькі твораў прадставіла ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Тры акорды” (кір. А. Казей) Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Марыя Мікуцік.
Часаем новых сустрэч у бібліятэцы!
Рэпартажы з мерапрыемства