На Пружаншчыне працягваецца рэалізацыя аздараўленчага праекта “Хай заўседы будзе заўтра”. Клубныя ўстановы рэгулярна звяртаюць ўвагу на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здароўя.
Толькі на працягу мінулага тыдня прайшлі мерапрыемствы: гульнявая праграма “Падарожжа ў краіну здароўя” (Шчарчоўскі сельскі Дом культуры), віктарына “Мы супраць наркотыкаў” (Кляпацкі сельскі Дом культуры сумесна бібліятэкай), гульня на свежым паветры “Наш вяселы звонкі мячык” і дыялогавая пляцоўка “Ведаць сёння, каб жыць заўтра” (Шаняўскі сельскі клуб разам з работнікам фельчарска-акушэрскага пункта), гутарка “Увага! Эпідэмія наркаманіі!” (Велікасельскі сельскі Дом культуры разам з медыцынскім работнікам), размова “Здароўе важна для чалавека” і забаўляльная гульня для дзяцей (Слабудскі сельскі Дом культуры). Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу і Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасілі падлеткаў і ўсіх жадаючых на турніры па тэнісу і більярду пад назвай “Мы за задровы лад жыцця!”. Спартыўна-забаўляльныя спаборніцтвы прайшлі таксама падчас святкавання “Масленіцы” ў Ружанах і Шарашове.
Не засталіся ўбаку ад папулярызацыі здаровага ладу жыцця і біблітэчныя ўстановы. Напрыклад, у Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба здароўя, дзе абмяркоўваліся праблемы распаўсюджвання наркатычных сродкаў сярод моладзі і недапушчэння іх ужывання. А ў Новазасімавіцкай сельскай біблітэцы да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным зваротам наркотыкаў прайшла гадзіна здароўя “Да здравствует жизнь!”, на якой прысутнічалі старшакласнікі Параслянскай школы. Сустрэча пад такой жа назвай прайшла і ў Слабудской сельскай бібліятэцы для вучняў 9 – 11 класаў мясцовай школы, падчас якой юнакі і дзяўчаты разважалі аб неабходнасці супрацьстаяць шкодным звычкам. Белавусаўшчынская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры і фельчарам правялі пазнавальную гадзіну “Паленне забівае людзей”.