Сапраўднай падзеяй у грамадскім жыцці Радзімы з’яўляецца выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь», якая з 28 снежня 2024 года па 27 студзеня 2025 года працуе ў павільёне «Белэкспа» (г.Мінск).
Нядаўна гэту ўнікальную экспазіцыю наведалі члены Пружанскай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
На шматлікіх пляцоўках выставы яны бліжэй пазнаёміліся з дасягненні краіны за гады незалежнасці, навукова-тэхнічнымі навінкамі, багатай гісторыка-культурнай спадчынай.
Трэба адзначыць, што на маштабнай выставе пастаянна праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, якія адкрыты для ўсіх наведвальнікаў: прэзентацыі, канцэрты, кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, творчыя сустрэчы і інш.