Такую назву мела дыялогавая пляцоўка, якая 24 снежня прайшла ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры з удзелам работнікаў сферы культуры і сацыяльных служб.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, дырэктар ААТ “Жураўлінае” Аляксандр Пішч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гаманчук. У сваіх выступленнях яны закранулі актуальныя пытанні развіцця Беларусі і Пружанскага раёна на сучасным этапе, адказалі на шматлікія пытанні прысутных.
Таксама падчас мерапрыемства з асаблівасцямі працы пошты пазнаёміла начальнік Пружанскага ўчастка Таццяна Ільяшэвіч, газеты “Раённыя будні” – карэспандэнт Ірына Велясевіч. Пасля завяршэння дыялогавай пляцоўкі жадаючыя ажыццявілі падпіску на друкаваныя перыядычныя выданні.