На мінулым тыдні ў дзяржаўнай установе адукацыі «Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» адбыўся сход з бацькамі вучняў выпускных класаў.
Падчас сустрэчы дырэктар установы М.Л.Кузьміч, настаўнікі Л.М.Філімовіч і Д.У.Пазняк пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі надыходзячых выпускных экзаменаў.
Марына Леанідаўна таксама расказала аб асноўных накірунках работы школы па ўзаемадзеянні бацькоў, настаўнікаў і адміністрацыі, неабходнасці наладжвання цесных кантактаў пры вырашэнні актуальных пытанняў, адказных адносін дзяцей да вучобы, дысцыплінаванасці, якія з’яўляюцца асновай паспяховага навучання.
Асаблівая ўвага была засяроджанна на арганізацыі кантролю з боку бацькоў за падрыхтоўкай вучняў да ўрокаў, адказнасці дарослых за бяспечнае і камфортнае асяроддзе, у якім дзеці могуць жыць і развівацца.
Падчас бацькоўскага сходу жадаючыя змаглі задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву і педагогам школы і атрымаць кампетэнтныя адказы і кансультацыі.