Такую назву мела літаратурна-музычная кампазіцыя, якую 14 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові сумесна правялі Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў і гарпасялковая бібліятэка.
На святочнае мерапрыемства былі запрошаны бацькі вучняў, педагогі, чытачы бібліятэкі і жыхары пасёлка.
На працягу вечарыны прагучала шмат цёплых і шчырых слоў у адрас матуль і татаў.
Дарослыя разам з дзецьмі с азартам удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і мініяцюрах. Юныя артысты падаравалі прысутным выдатныя канцэртныя нумары – інструментальныя і вакальныя.