Асветніцкая дзейнасць бібліятэк

Шэраг мерапрыемстваў асветніцкага характару можна было наведаць на працягу тыдня ў бібліятэках раёна.

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў генацыду Ліноўская сельская бібліятэка прымеркавала інфармацыйную гадзіну «Памяць аб будучым» з цыклу «Не ўспамінаць, а памятаць…». Ребяты даведаліся аб трагічных старонках беларускай гісторыі, выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашых продкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з кніжнай паліцай «Трагічныя старонкі гісторыі».

Тэме генацыду беларускага народа была прысвечана гадзіна памяці «Імёны на абелісках», якая прайшла ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа.

Дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі запрасіў вучняў 5 «Б» класа гімназіі на конкурс знаўцаў «Модна быць здаровым». Таксама бібліятэкары аддзела наведалі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе зладзілі пазнавальна-гульнявую праграму для асаблівых дзяцей «Хутка, хутка Новы год».

Наваселкаўская сельская бібліятэка прапанавала вучням 2 – 4 класаў мясцовай сярэдняй школы інфармацыйную гадзіну «Будучаму выбаршчыку аб выбарах».

Гадзіну гісторыі «Брэстчына: мінулае і сучаснае» правяла для вучняў 7 – 8 класаў сярэдняй школы Магілявецкая сельскя бібліятэка. На мерапрыемстве падлеткі пазнаёміліся з поспехамі ў развіцці вобласці, славутымі мясцінамі, а таксама адказалі на пытанні віктарыны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий