Актыўныя чытачы

Бібліятэкі раёна адкрыты для чытачоў. Найбольш актыўныя з іх не толькі бяруць кнігі для чытання ў вольны час, але і ўдзельнічаюць у разанастайных мерапрыемствах.

Так юныя наведвальнікі Кляпацкай сельскай бібліятэкі здзейснілі захапляльнае падарожжа па старонках часопісаў падчас экспрэс-бюро. Дзеці пазнаёміліся з часопісамі, якія выпісвае бібліятэка, і пагулялі.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў 5 класа сярэдняй школы № 5 квэст “Book-party”. Рабяты разам з бібліятэкарам дапамаглі літаратурным героям адшукаць страчаныя рэчы, разгадалі загадкі і патанцавалі. А валанцёраў аграрна-тэхнічнага каледжа раённая бібліятэка запрасіла на музычную вечарыну “Жыццё, як музыка”, падчас якой моладзь пазнаёмілася з творчасцю беларускага кампазітара А.Елісеенкава.

Музычнай тэме прысвяціла вечарыну Ружанская гарпасялковая бібліятэка. На ёй людзі сталага пакалення ўспомнілі творчы шлях легендарнага беларускага ансамбля “Песняры”, які адзначае 55-годдзе з дня свайго стварэння.

Добавить комментарий