На мінулым тыдні бібліятэкі правялі розныя сустрэчы, на якіх пазнаёмілі юных чытачоў з цікавай і карыснай інфармацыяй.
У Пружанскую гарадскую бібліятэку завіталі вучні 2 «В» класа сярэдняй школы № 5, для якіх быў праведзены экалагічны рэпартаж «Планета цудаў Мікалая Сладкова». Рабяты даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала экалагічную гадзіну «Запаведнай сцежкай у запаведную далеч». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з помнікамі прыроды Беларусі і Чырвонай кнігай, паглядзелі відэаролік аб Белавежскай пушчы і кніжную выставу «Запаведнымі сцежкамі».
Дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкім імя М.Засіма запрасіў пацякласнікаў гімназіі на інфармацыйную гадзіну «Генацыд: нам жыць і памятаць». Ребяты пачулі аповед аб трагедыіі Дамачаўскага дзіцячага дома, канцлагеры Чырвоны Бераг, месцах зняволення малалетніх вязняў фашызму і мемарыяльных месцах. Таксама напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкі аддзел наведалі вучні 11 класа сярэдняй школы № 4, якія паўдзельнічалі ў прававой гульні «Я – грамадзянін! Я – выбаршчык!».
Электаральнай кампаніі таксама была прысвечана прававая гульня «Дзяржава», да якой далучыліся старшакласнікі мясцовай сярэдняй школы ў Слабудской сельскай бібліятэцы.