Адзначылі свята ў Смаляніцы

Нядаўна адбылося свята вёскі ў Смаляніцы. Яно было прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства было арганізавана Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры сумесна з Хараўскім сельвыканкамам.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня мясцовай улады Алёна Пстыга і настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Сергій Худзяеў.

Сваімі нумарамі вяскоўцаў парадавалі калектывы аматарскай творчасці і салісты Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі.

Добавить комментарий