Урачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята работнікаў культуры адбылося ў мінулую пятніцу ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
У адрас працаўнікоў клубных устаноў, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтваў, музеяў, кіно прагучалі добрыя словы і віншаванні ад старшыні Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўца, начальніка аддзела культуры райвыканкама К.І.Панімаша, старшыні Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С.С.Карповіч.
Лепшыя работнікі ўстаноў культуры былі адзначаны граматамі і падзякамі.
Так, Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Т.Ф.Кабрынец, культарганізатар Мокраўскага сельскага Дома культуры А.А.Аблаушка, хармайстар узорнай эстраднай студыі «Меладзін» гарадскога Палаца культуры К.Э.Шаманава.
Граматы райвыканкама былі ўручаны галоўнаму спецыялісту аддзела культуры райвыканкама Т.І.Пуры, дырэктару раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы В.У.Шэпель, рэжысёру гарадскога Палаца культуры Г.Ю.Жук, Ліст падзякі – загадчыку Шчарчоўскім сельскім клубам-бібліятэкай І.П.Яраш.
Граматы аддзела культуры райвыканкама атрымалі 24 працаўнікі і ветэраны «культурнай нівы», прафсаюза – 21 работнік.
У канцэртнай праграме, прадстаўленай Пружанскім гарадскім Палацам культуры, прагучалі выдатныя нумары ў выкананні творчых калектываў установы. Свае відэавіншаванні падрыхтавалі аддзел культуры, цэнтралізаваня бібліятэчная сістэма, дзіцячыя школы мастацтваў, кінавідэасетка, гумарыстычны нумар – Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.