Адзначылі майстроў саломапляцення

24 жніўня ў г.Зэльва Гродзенскай вобласці адбыўся традыцыйны фестываль «Вялікі Ганненскі кірмаш».

У рамках фестывалю прайшлі разнастайныя конкурсы сярод майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Так, у адкрытым конкурсе-пленэры майстроў саломапляцення «Саламяны цуд» прыняла ўдзел кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» Пружанскага гарадскога Палаца культуры Святлана Іванаўна Тагіева. Яе работа «Лялька-каравайніца» была адзначана дыпломам за ІІІ месца аргкамітэта фестывалю «Вялікі Ганненскі кірмаш» (г. Зэльва).

Добавить комментарий