2 лютага 2022 года у Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае ўшанаванне 100-гадовага юбіляра Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвіч, якая шмат гадоў працавала на ніве культурнага жыцця раёна.
Падчас свята ёй быў уручаны падзячны ліст аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і новы пашпарт. З векавым юбілеем Еўдакію Мікітаўну павіншавалі начальнік аддзела культуры К.І.Панімаш, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Д.М.Касюк, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ветэранаў У.А.Яцкевіч, прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Палаца культуры, Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама родныя і сябры. (падрабязней тут: https://www.youtube.com/watch?v=T6DzfI3NA_I)
Са святам, паважаная Еўдакія Мікітаўна Клімашэвіч!
Знаёмства з успамінамі юбіляра прапануе Пружанская раённая бібліятэка імя М.Засіма.