Установы культуры прапанавалі дзецям і дарослым разам правясці апошнія дні лета.
На літаратурную гульню “Казачныя героі” завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку.
А пярвічная прафсаюзная арганізацыя Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы павіншавала з 70-гадовым юбілеем сваю былую калегу Таццяну Серафімаўну Жук.
Вечар-віншаванне прайшоў у Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.
Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў на свежым паветры канцэрт “Весёлыя фарбы лета”, падчас якога творчыя калектывы і салісты клубнай установы прадставілі свае нумары. Таксама клуб-бібліятэка правёў Дзень імянінніка.
Пазнавальную праграму “Гэта ўсё кветкі” арганізаваў Мокраўскі сельскі Дом культуры. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, малявалі, стваралі букеты.