8 чэрвеня 2021 г. у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працу новая выстава “Адкрый для сябе Венгрыю”, якая знаёміць з гісторыка-культурнай спадчынай, прыроднымі багаццямі, сучасным развіццём і дасягненнямі гэтай еўрапейскай краіны.
На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутора, супрацоўнікі пасольства і прадстаўнікі консульства ў Брэсце, кіраўніцтва Пружанскага раёна, жыхары і госці горада. Першую экскурсію па выставе правёў перакладчык Петэр Барас.
Наведайце Пружанскі палацык і “адкрыйце” для сябе Венгрыю.