Ад усёй душы

У мінулую нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі настаўнікі. З гэтай нагоды работнікі культуры зладзілі віншаванні для педагогаў і ветэранаў сферы адукацыі.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка разам з вучнямі Варанілавіцкай сярэдняй школы правялі канцэртную праграму «Ад усёй душы». Не забыліся і пра настаўнікаў-пенсіянераў – для іх былі праведзены індывідуальныя віншаванні.

У госці да настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы завіталі работнікі Мураўскага сельскага Дома культуры. Яны падрыхтавалі творчыя нумары і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Вечарыну-віншаванне да Дня настаўніка правёў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Настаўнікаў, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, павіншавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання Старавольскага сельскага клуба-бібліятэкі. Рабяты прачыталі вершы, уручылі кветкі і паштоўкі, якія зрабілі самі з нагоды свята.

Вечарыну-ўшанаванне для настаўнікаў зладзіў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

Добавить комментарий