Абраны новы старшыня райкама прафсаюза

11 кастрычніка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося пленарнае пасяджэнне Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

На ім было абмеркавана пытанне аб выбарах старшыні райкама.

Па выніках галасавання новым кіраўніком Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму была абрана Вольга Уладзіславаўна Зінкевіч, метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Яна змяніла на пасадзе Святлану Станіславаўну Карповіч, якая амаль 25 год узначальвала раённы камітэт галіновага прафсаюза.

Добавить комментарий