30 верасня 2021 года ў Пружанскім райвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.
Падчас сустрэчы дырэктар Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Гуторкіна пазнаёміла прысутных з сістэмай працы бібліятэк па ўдзаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі, зарэгістраванымі на тэрыторыі раёна.
Вопытам работы з рэлігійнымі абшчынамі падзяліўся намеснік дырэктара Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Юрый Давідзюк.
Аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета расказала старшыня сельвыканкама Вольга Грышкевіч.
Члены камісіі абмеркавалі праект Праграмы супрацоўніцтва Пружанскага райвыканкама з Пружанскім благачыннем да 2025 года.
Камісія адзначыла работу па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі абшчынамі Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Дарэчы, адным з цікавых пректаў, які рэалізуецца Ружанскай гарпасялковай бібліятэкай зараз, з’яўляецца выстава вышытых карцін на рэлігійную тэматыку (будзе працаваць да 20 кастрычніка бягучага года), з віртуальнай версіяй якой можна пазнаёміцца тут. Камісія ўзгадніла праект Праграмы супрацоўніцтва з Пружанскім благачыннем і нагадала аб неабходнасці пастаяннай працы органаў мясцовай улады і ўпаўнаважаных асоб па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.