4 верасня ў гарадскім пасёлку Лагішын Пінскага раёна прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2021”.
Разам з прадстаўнічай дэлегацыяй Пружанскага раёна, у склад якой, найперш, увайшлі работнікі сельскагаспадарчай галіны, у свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы і майстры народнай творчасці. Сярод іх – народны ансамбль танца “Спадчына”, ганчары – Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк, майстрыха – Ала Хвядун і інш.