Абласная ёлка прайшла ў Белавежскай пушчы

Штогод у перыяд навагодніх свят у Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У рамках гэтай акцыі 17 снежня ў Белавежскай пушчы ў сядзібе Дзеда Мароза прайшла абласная ёлка для больш чым 200 дзяцей Брэстчыны, у тым ліку Пружанскага раёна, якія вызначыліся ў вучобе, спорце і творчасці. Таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак павіншаваў са святам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Ю.В.Шулейка.

У гэты дзень у Белавежскай пушчы было шумна і весела: працавала выстава дзіцячай народнай творчасці, праводзіліся гульні, выступалі аматарскія калектывы.

У свяце разам з артыстамі з Брэста, Ляхавіцкага і Камянецкага раёнаў прынялі ўдзел работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры, клубных устаноў раёна і народны ансамбль танца “Спадчына”.

Падчас гэтага знакавага мерапрыемства рабяты атрымалі салодкія падарункі, сустрэліся з галоўным беларускім Дзедам Марозам, весела і цікава правялі час.

Новых поспехаў і дасягненняў вам, рабяты!

Добавить комментарий