Абаронцам Айчыны прысвячаецца…

23 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

З гэтай нагоды ўстановы культуры раёна правялі шэраг мерапрыемстваў.

Вялікі святочны канцэрт адбыўся ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Гледачы ўбачылі выдатнае прадстаўленне, у якім прынялі ўдзел калектывы ўстановы: народны ансамбль танца “Спадчына”, узорны ансамбль танца “Круцёлачкі”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон”, вакальны гурт “Жамчужыны”, а таксама вакальны гурт “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры. Падчас канцэрта таксама выступілі салісты – Н.Грышкевіч, І.Якутовіч, Я.Топчый і інш.

Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў тэматычны вечар “Служыць Айчыне суджана табе і мне”. Падчас мерапрыемства юнакі, прыпісаныя да прызыўнога ўчастка, паўдзельнічалі ў сур’ёзных і жартоўных спаборніцтвах. Для канкурсантаў і гледачоў прагучалі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі-аматарамі.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка павіншаваў са святам мясцовых жыхароў – ветэранаў Узброеных Сіл.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий