У г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці 7 – 10 верасня 2022 года праходзіў Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і конкурс ганчароў “Гліна спявае”. Ужо ў трэці раз на ім сабралася больш за 20 майстроў з розных куткоў Беларусі і Расіі. Другі год запар Брэстчыну прадстаўляў Генадзь Міранюк – кіраўнік гуртка “Гліняныя цапстрыкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Напрыканцы мастацкага форуму былі падведзены яго вынікі. Кампетэнтнае журы адзначыла работы пружанскага майстра. Генадзь Міранюк атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы ганчарны посуд” конкурсу ганчароў “Гліна спявае”.
Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!