Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу!

15 верасня 2022 года, у прафесійнае свята – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2021 год.

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, дыплом ІІІ-й ступені атрымала Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка – за вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, арганізацыю пешай экскурсіі па гарадскім пасёлку Шарашэва «Родны край: вядомы і невядомы».

Дыплом бібліятэкарам уручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

Віншуем нашых калег з узнагародай!

Добавить комментарий