15 мая 2022 года вакальны ансамбль «Амофор» (кіраўнік Наталля Данцова) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры прыняў ўдзел ў ХХ фестывалі праваслаўных духоўных песнапенняў «Пойте Богу нашему, пойте…» (г.Драгічын).
Калектыў ужо неаднойчы прадстаўляў сваю творчасць на гэтым вядомым творчым конкурсе і заўсёды вызначаўся высокім выканаўчым майстэрствам. Гэты год не стаў выключеннем. Вакальны ансамбль «Амофор» атрымаў дыплом за паспяховае выступленне на фестывалі.