5 мая на Пружаншчыне прайшоў гісторыка-патрыятычны аўтапрабег “Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў”, ініцыятарам правядзення якога на працягу ўжо некалькіх год выступае Пружанскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, у тым ліку пярвічак устаноў культуры, органаў мясцовай улады, грамадскасці, моладзь наведалі 10 пахаванняў воінаў і ахвяр фашызму. Сярод іх – брацкія магілы ў Малочках і Байках, Ружанах і Лыскаве, Барысіках і Сілічах, Казлах і Параслянах, вайсковыя могілкі ў горадзе Пружаны.
Каля кожнага помніка адбыліся мітынгі, на якіх выступілі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, старшыні сельвыканкамаў А.У.Юркоўская (Ружанскага) і В.В.Аўдзейчык (Зеляневіцкага), дэпутат раённага Савета Т.М.Анісеня, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў У.А.Яцкевіч старшыня Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Т.Ю.Гаманчук, старшыня Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Д.У.Чайкоўскі, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С.С.Карповіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама С.Ю.Дзямідаў.
Да ўсіх памятных месцаў былі ўскладзены вянкі і кветкі.