Падчас рэспубліканскага суботніка было зроблена многа добрых спраў. Сярод іх – акцыя “Захаваем памяць на стагоддзі” па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войн, якіх шмат на нашай зямлі.
Члены прафсаюзных арганізацый Пружанскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, гарадскога Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы і пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” аддзела культуры райвыканкама прывялі ў парадак тэрыторыю каля брацкіх магіл у аг.Руднікі, в.Сілічы і в.Краснае Мокраўскага сельсавета.
На тэрыторыі Шарашоўскага сельсавета да ўзгаданых арганізацый таксама далучыліся прадстаўнікі прафсаюза цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, пярвічак “Беларускага саюза жанчын” і “Белай Русі” Шарашоўскага сельсавета і мясцовыя жыхары. Разам яны прывялі ў годны стан брацкія магілы ў в.Крыніца і в.Купічы.