У канцы сакавіка 2022 г. у Старабарысаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся IV Міжнародны конкурс-фестываль вакальнай і інструментальнай творчасці «Натхненне роднага краю».
У конкурсе прынялі ўдзел выканаўцы і творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежных краін. Журы складалася з кваліфікаваных спецыялістаў, вядомых дзеячаў у галіне інструментальна-вакальнага мастацтва на чале з Народным артыстам Расіі, прафесарам Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, кампазітарам А.Цыганковым.
У гэтым конкурсе прынялі ўдзел вучні дзіцячых школ мастацтваў Пружанскага раёна.
Парадавалі сваімі поспехамі юныя музыканты з Новых Засімавічаў. Піяністкі Ганна Валюшка (3 клас) і Аляксандра Чэга (4 клас), якіх падрыхтавала настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка, былі ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.
Вызначыліся і вучні з Ліноўскай школы мастацтваў. На конкурсе Дыплом ІІІ ступені атрымала вучаніца 3 класа фартэпіяна Ганна Аістава, з якой працавала настаўнік Галіна Іванаўна Малясава.
Віншуем рабят і іх педагогаў з перамогамі і жадаем не спыняцца на дасягнутым!