Штогод вясной у Пружанскім раёне праводзіцца агляд помнікаў ваеннай гісторыі і гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сумесна з уласнікамі і адказнымі за добраўпарадкаванне высвятляецца іх стан і, пры неабходнасці, аб’ёмы работ, якія патрэбна выканаць па рамонце і навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі.
У сакавіку – красавіку бягучага года спецыялісты аддзела культуры разам з прадстаўнікамі сельвыканкамаў і арганізацый наведалі ўсе 114 помнікаў ваеннай гісторыі. Было ўстаноўлена, што большасць з іх знаходзіцца ў здавальняючым стане, на шэрагу ўжо праведзены работы па добраўпарадкаванні. Да таго ж былі вызначаны аб’екты, якія патрабаюць рамонту. Усе праблемныя пытанні абмяркоўваліся з зацікаўленымі. Інфармацыя аб выніках маніторынга накіравана адказным. Пры правядзенні маніторынгу адбылася верыфікацыя геаграфічных каардынат усіх помнікаў.
Падчас выездаў таксама адбыліся сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, якія паказалі раней невядомыя месцы воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войн. Сабраныя звесткі былі адпраўлены ва Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл.