2 красавіка ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў XV абласны адкрыты конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах «Крынічка».
Ліноўскую дзіцячую школу мастацтваў на ім прадставіў вучань 4 класа домры Аляксей Шаўцоў, які выступаў ва ўзроставай катэгорыі 8 – 10 гадоў. Выступленне юнага музыканта было адзначана дыпломам лаўрэата ІІІ-й ступені.
Да паспяховага выступлення Аляксея падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.