Кіраўнік — Мяшэчка Аляксандр Вітальевіч
Год стварэння — 1997
Год прысваення звання — 2002
Народны ансамбль «Землякі» Навазасімавіцкага сельскага Дома культуры – гэта вакальна-харавы калектываў, які развівае лепшыя песенныя традыцыі.
Стваральнікам і першым кіраўніком ансамбля, які спачатку меў назву «Ліцвіны», быў самадзейны кампазітар і музыкант – Аляксандр Кудравец. Менавіта пры ім адбылося станаўленне калектыва, быў абраны накірунак музычнай дзейнасці, сфарміраваны рэпертуар, адбыліся першыя творчыя перамогі.
У 2017 г. ансамбль стаў называцца «Землякі». У яго складзе працуюць выканаўцы – Юрый Ліпіч, Генадзь Чэрнік, Сяргей Більшэвіч.
Больш за 20 гадоў ансамбль вядзе плённае творчае жыццё, удзельнічае ў шматлікіх канцэртах, фестывалях, конкурсах, святах. Выступае не толькі на гарадскіх і раённых пляцоўках, але і ў розных кутках Беларусі, Рэспублікі Польшча.
Рэпертуар калектыва пастаянна папаўняецца новымі творамі: лірычнымі, гумарыстычнымі, народнымі і эстраднымі песнямі, найперш, беларускімі.
Народны ансамбль «Землякі» ўзнагароджаны:
— дыпломам II-й ступені абласнога песеннага форуму «З любоўю да песні» (г. Пружаны, 2017);
— дыпломам I-й ступені рэгіянальнага свята-конкурса вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны, 2019).