Шарашоўская школа мастацтваў у бяспецы!

У рамках “Адзінага дня бяспекі”, які ў пачатку сакавіка праводзіўся на тэрыторыі Пружанскага раёна, прайшоў шэраг планавых мерапрыемстваў па недапушчэнні і прафілактыцы пажараў і іншых экстрэмальных сітуацый.

Так, аварыйна-выратавальны пост № 2 г.п.Шарашова Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адпрацаваў план эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў. Выратавальнікі не толькі арганізавалі вучэнні па лакалізацыі магчымых месцаў ўзгарання і вываду людзей з “небяспечнага” будынка, але і правялі прафілактычна-навучальную размову з педагогамі і вучнямі ўстановы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий