Вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў (Пружанскі раён) працягваюць паспяхова выступаць на разнастайных музычных конкурсах.
Так, у пачатку лютага 2022 г. былі падведзены вынікі І Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Призвание”, які праводзіўся ў г.Санкт-Пецярбург (Расія). У ім прынялі ўдзел вядучыя творчыя аб’яднанні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Сярод пераможцаў конкурсу аказаліся вучні з Новых Засімавічаў.
Дыпломы Лаўрэатаў І-й ступені атрымалі:
вакалісты Яна Мамедава, Мілана Астроўская, Вольга Пухнарэвіч (настаўнік Ю.Макаранка);
вакальны ансамбль 1-га класа (кір. Ю.Макаранка, канцэртмайстар Т.Камянюк);
хор “Канфеці” (кір. Ю.Макаранка, канцэртмайстар Т.Камянюк);
вучаніца па класу домры Соф’я Завіжэнец (настаўнік Н.Младзёнава, канцэртмайстар Л.Філімовіч).
Дыпломамі Лаўрэатаў ІІ-й ступені былі адзначаны:
вучні па класу фартэпіяна Ганна Валюшка і Аляксандра Чэга (настаўнік Т.Яўстраценка);
вучаніца па класу домры Кацярына Мардань (настаўнік Н.Младзёнава, канцэртмайстар Т.Яўстраценка);
вучаніца па класу скрыпкі Юлія Сідарава (настаўнік Д.Сідарава, канцэртмайстар Т.Яўстраценка);
вакаліст Аліса Асіпчук (настаўнік Ю.Макаранка);
скрыпічны ансамбль “Экспромт” у складзе Ксеніі Гетэрла і Дар’і Кот (кір. Д.Сідарава, канцэртмайстар Л.Філімовіч).
Педагогі школы атрымалі падзячныя лісты Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Призвание”.
Віншуем!