14 лютага ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі прайшло пасяджэнне “Вынікі работы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці і задачы на 2022 год”, на якое былі запрошаны дырэктары і галоўныя захавальнікі фондаў, у тым ліку Музея-сядзібы Пружанскі палацык і Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў.
З выніковым дакладам аб рабоце музейных устаноў у 2021 годзе выступіў дырэктар абласнога музея Аляксей Міцюкоў. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця музейнай справы, намецілі перспектывы дзейнасці на сучасным этапе, адзначылі лепшых работнікаў галіны.
У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк і намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення Святлана Раманюк.