У Пружанах прайшоў мітынг у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Пружанах у скверы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся мітынг, прысвечаны 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі старшыня Пружанскага райвыканкама Юрый Бісун, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гарахавіцкі, ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка, святар храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Дыянісій Папоў, вучаніца сярэдняй школы № 1, член “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”Анастасія Пекач.

Прысутныя гаварылі аб неабходнасці захавання міру і стабільнасці на роднай зямлі і ў свеце, паважлівых адносінах да гісторыі і людзей, якія з гонарам выконвалі свой вайсковы абавязак, таксама адзначылі важную ролю ветэранаў вайны ў Афганістане па выхаванні падрастаючага пакалення.

Да памятнага знака загінуўшым на вайне землякам былі ўскладзены вянкі і кветкі ад органаў ўлады, устаноў, грамадскіх арганізацый, родных і гараджан.

Сцэнарый мерапрыемства распрацаваў Пружанскі гарадскі Палац культуры. У мітынгу ўдзельнічаў народны духавы аркестр.

Памятныя мерапрыемствы завяршыліся паніхідай па загінуўшым у храме святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г.Пружаны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий