14 лютага ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Падаруй кнігу бібліятэцы”, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня дарэння кніг.
Удзельнікамі акцыі сталі чытачы рознага ўзросту, якія прынеслі і падаравалі ўстанове свае любімыя выданні, каб з імі магло пазнаёміцца больш шырокае кола аматараў чытання.