Вучні школы мастацтваў з Новых Засімавічаў ізноў сярод пераможцаў!

У студзені 2022 года ў г.Славуціч (Украіна) адбыўся Міжнародны конкурс мастацтваў «КльовоКольорово». У ім прынялі ўдзел вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Прафесійнае журы адзначыла высокі ўзровень юных спевакоў з Пружаншчыны.

У намінацыі “эстрадны вакал (сола)” лаўрэтам ІІ-й ступені стала Мілана Астроўская (8 год), дыплом І-й ступені атрымала Аліса Асіпчук (12 год), а дыплом ІІ-й ступені – Вольга Пухнарэвіч (9 год).

Настаўніку Юліі Юр’еўне Макаранка была выказана падзяка за прафесійны і творчы падыход да сваёй справы.

Добавить комментарий