Адным з вялікіх свят хрысціянскага календара з’яўляецца Хрышчэнне Гасподне. Менавіта да гэтай даты Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прымеркаваў праграму «Раз в крещенский вечерок». Работнікі ўстановы, якія выступілі ў якасці Гаспадыні і Унучкі, пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з традыцыямі і звычаямі гэтага свята, прапанавалі паўдзельнічаць у некаторых элементах яго абраднасці. Не застаўся па-за ўвагай шарашоўцаў і 70-гадовы юбілей мясцовай жыхаркі В.У.Аўгусціновіч, да якой разам з роднымі завіталі з добрымі словамі і шчырымі пажаданнямі работнікі культуры.
Слабудскі сельскі Дом культуры запрасіў вяскоўцаў на канцэрт «Мелодыя нашых сэрцаў». А напярэдадні для дзяцей быў зладжаны майстар-клас па вырабу саламяных лялек.
У Кляпацкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў экалагічнага клуба «Пралеска» прайшла гульня-падарожжа «Мая Радзіма – Беларусь». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага аб сваёй Айчыне – яе прыродзе, гісторыі і культуры.