Штогод у трэцюю нядзелю студзеня адзначаецца Сусветны дзень рэлігіі. Гэта свята афіцыйна ўнесена ў каляндар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Дзень рэлігіі ўпершыню прайшоў у Злучаных Штатах Амерыкі ў 1950 годзе. Яго ініцыятарам выступіў Нацыянальны духоўны сход бахаі. Потым ідэю падхапілі ў іншых краінах.
Мэта Сусветнага дня рэлігіі – інфармаванне людзей аб адзінай сутнасці ўсіх рэлігій і пераадоленне разнагалоссяў паміж прадстаўнікамі канфесій.
Дэвіз свята: «Рэлігія павінна быць прычынай адзінства!».
Рэлігійная сітуацыя на Пружаншчыне ў лічбах:
35 рэлігійных абшчын: 21 праваслаўная, 6 рымска-каталіцкіх, 5 хрысціян веры евангельскай, 3 евангельскіх хрысціян баптыстаў;
28 служыцеляў культу: 19 праваслаўных, 3 каталіцкіх, 4 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціян баптыстаў;
43 культавыя будынкі: 28 праваслаўных храмаў і 5 капліц, 4 рымска-каталіцкіх касцёлы і 2 капліцы, 1 малітвенны дом евангельскіх хрысціян баптыстаў, 3 малітвенных дамы хрысціян веры евангельскай;
24 культавых аб’екта ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.