Святы працягваюцца!

Самымі вясёлымі, але і самымі напружанымі з’яўляюцца навагоднія святы для работнікаў культуры. Менавіта ў гэты час адбываецца вялікая колькасць мерапрыемстваў для розных катэгорый гледачоў.

Так, не спыняюцца віншавальныя праграмы, якія ўстановы культуры праводзяць на даму. З Новым годам і Ражаством павіншаваў пенсіянераў-аднавяскоўцаў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. А Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу накіраваўся са святочнымі міні-канцэртамі да жыхароў вёсак Пацынічы, Купічы і Крыніца.

Разам з мясцовым сельскім Домам культуры прыйшлі Калядкі і ў роўбіцкія хаткі.

Для дзяцей віктарыну пра калядныя традыцыі правёў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

Знакавым мерапрыемствам для вобласці стаў фестываль “Берасцейскія сані”, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі нашага раёна. Святочны настрой і пазітыўныя эмоцыі падаравалі жыхарам і гасцям горада Брэста салісты Пружанскага гарадскога Палаца культуры і народная арт-група “Родники”.

А святы яшчэ працягваюцца!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий