Кіраўнік – Іскаліева Валянціна Іванаўна
Год стварэння – 1979
Год прысваення звання – 1991

Яркі і самабытны народны  ансамбль  танца “Спадчына” больш за 40 гадоў далучае гледачоў да народнай творчасці. За гэты час сярод яго ўдзельнікаў утварыліся сем’і і нават дынастыі танцораў.

Калектыў быў створаны на базе прафсаюзнага камітэта Пружанскага завода радыёдэталяў. Васіль Міхайлавіч Пілюцік, натхнёны і таленавіты харэограф, згуртаваў вакол сябе работнікаў прадпрыемтства, улюбёных у народны танец. Праз год яго справу прадоўжыла Валянціна Іванаўна Іскаліева, якая з’яўляецца кіраўніком “Спадчыны” з 1980 г.

З цягам часу танцавальны ансамбль удасканальваў сваё майстэрства, набываў неабходныя навыкі, працаваў над рэпертуарам і выступаў не толькі на пляцоўках раёна і вобласці, але і ўдзельнічаў рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях. Ансамбль танца станавіўся дыпламантам фестываляў – самадзейнай творчасці Міністэрства радыёэлектроннай прамысловасці СССР (1987), духавых аркестраў і танцавальных калектываў (г.Луцк, Украіна, 1988), абласнога агляду самадзейнасці прадпрыемстваў прафсаюза (1989), абласнога фестывалю “Полесские узоры” (1991), рэспубліканскага фестывалю самадзейнай творчасці прадпрыемстваў радыёэлектроннай прамысловасці (1995), народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня” (1998), ХІ Міжнароднага фстывалю песні і танца “Muszelki wigier” (2011),  ІХ адкрытага рэгіянальнага фестывалю “Паланез” (2013), ХVІІ фестываля “В краіне пірогов” (2016), ІV абласнога экалагічнага фестываля “Гамоняць пушчы беларускія…” (2018).

У 1991 г. ансамбль атрымаў ганаровае званне “народны”. У 1996 г. базай яго дзейнасці стаў Пружанскі гарадскі Дом культуры.

Сёння ў рэпертуары ансамбля “Спадчына” беларускія народныя танцы, харэаграфічныя замалёўкі, карагоды, танцы народаў свету, гумарыстычная нумары. Канцэртныя выступленні праходзяць на высокім эмацыянальным уздыме, захапляюць сваёй прыгажосцю, тэхнікай выканання, цікавым сюжэтам.

У калектыве займаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.

Ансамбль вядзе творчую і канцэртную дзейнасць. Пастаянна выступае ў клубных і адукацыйных установах, на прадпрыемствах горада і раёна, прымае ўдзел у гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемствах.

Шмат гадоў ансамбль “Спадчына” падтрымлівае сяброўскія адносіны з харэаграфічнымі калектывамі з г.Быхава (Рэспубліка Польшча).

У 2020 г. народны ансамбль танца “Спадчына” прымаў удзел у Міжнародным конкурсе харэаграфічных калектываў «Зіма ў Карпатах» у г.Віжніца (Украіна) і атрымаў дыплом І-й ступені. 2021 год адзначаны для калектыву дыпломам лаўрэата І-й ступені V Міжнароднага конкурса-фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Славянские самоцветы”.

У  маі  2024  г.  атрымаў  Дыплом лаўрэата І ступені  IX  Міжнароднага фестывалю-конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Зажги свою звезду” (г.Мінск)