Не сакрэт, што адным з галоўных багаццяў чалавека з’яўляецца яго здароўе. Таму задача кожнага – клапаціцца і берагчы яго.
Работнікі культуры ведаюць аб гэтым, таму выконваюць вытворчую гімнастыку.
Прапануем усім жадаючым далучыцца да гэтай важнай справы і разам з аддзелам культуры, Пружанскім гарадскім Палацам культуры, адміністрацыяй клубнай сістэмы і аўтаклубам выканаць шэраг фізічных практыкаванняў.
Мерапрыемства праходзіць у рамках акцыі “Зарадка для ўсіх” і праекта “Пружаны – здаровы горад”.
Будзьце здаровымі!!!