Удзельнікі ўзорнага клуба “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры правялі акцыю “СТОП-мошенники”.
Рабяты падрыхтавалі інфармацыйны стэнд, на якім размясцілі звесткі аб тым, як патрэбна сябе паводзіць, каб не трапіць у пастку ашуканцаў. Таксама ўдзельнікі клуба стварылі сацыяльныя відэаролікі. Падлеткі самі выступілі ў якасці сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў і акцёраў.
У здымках прынялі ўдзел вучні адукацыйных устаноў г.Пружаны – Арцём Байко (СШ № 5), Ягор Кузьміч і Дзмітрый Тарасюк (СШ № 3), Анастасія Фокіна (гімназія).
Г лядзець відэа “СТОП – мошенники”